Сведкі. 1990-я Пачатак незалежнага друку


На пераломе 1980-90-ых гг. узнікае патрэба ў незалежнай беларускай апазіцыйнай прэсе.

Наша Ніва

З 1988 – га ў Менску на беларускай мове выдавалася газета «Навіны БНФ «Адраджэньне». У 1991 г. у Вільні адрадзілі легендарную газету пачатку ХХ ст. «Нашу Ніву», галоўным рэдактарам якой стаўся Сяргей Дубавец.

БелаПАН

Першае беларускае прыватнае агенцтва навінаў – БелаПАН – стварылі напрыканцы 1991 г. Алесь Ліпай і Віталь Цыганкоў. У 2001–ым паўстаў праект «Выбары ў Беларусі». Улетку 2002 г. пачалі выдаваць інтэрнэт – газету «Белорусские новости».

Свабода

Дзеля свабоды, для свабодных людзей і свабоднымі людзьмі рабілася і апазіцыйная газета 1990–ых гадоў «Свабода», заснаваная зноў жа Сяргеем Дубаўцом.

Спадчына

У сярэдзіне 1990–ых гг. набывае вялікую папулярнасць гістарычны часопіс «Спадчына». А ўжо ў 1995–96 гг. рэжым Лукашэнкі пачынае здушэнне незалежнае прэсы.



Сведкі – Сяргей Дубавец, Алесь Ліпай, Алесь Дашчынскі.

Фота sq.com.ua

Глядзі таксама
Каментары