Няма падставаў сумнявацца ў перамозе?


Пратэсты ў Беларусі перамогуць у любым выпадку, упэўнены госць «Размовы» Віталя Цыганкова – публіцыст, пісьменнік Севярын Квяткоўскі.

Галоўныя змены, неабходныя для зрынання рэжыму, у Беларусі ўжо адбыліся. Так лічыць госць студыі «Размовы». Публіцыст, пісьменнік Севярын Квяткоўскі заўважае, што змены ўжо немагчыма спыніць.

«Ужо пайшлі сістэмныя трэшчынкі. Ведаеце, як у мульціку «Ледавіковы перыяд»: там вавёрачка дастае жолуд – і пайшла такая трэшчына. Ледавік пачаў абрынацца. Дык вось жолуд ужо вавёрачка дастала, і гэта адбылося ў жніўні», – выказаўся Севярын Квяткоўскі.

Падрабязней пра тое, чаму не варта прыглушаць аптымістычных настрояў, – у «Размове» Віталя Цыганкова і публіцыста, літаратара Севярына Квяткоўскага.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.