Фота на перадпраглядзе Vasily Fedosenko / Reuters / Forum
У прыродзе творыцца гармідар! Гучаць прагнозы, што ў перспектыве снегапад ператворыцца ў анамальную з’яву, а з лецішчаў мы будзем прывозіць не яблыкі, а персікі. Пацешна? А якія пагрозы хаваюцца ў змене клімату? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Змена клімату: сагрэемся ці запарымся?».
Госця ў студыі – кіраўніца Беларускай партыі «Зялёныя», якая ведае пра плюсы і мінусы пацяплення, Ася Дарафеева.
І вось пра што мы размаўляем:
Як пацяпленне ўспрымаеце вы? Якія плюсы і мінусы бачыце? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.
Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.