Агляд падзеяў культуры Новы альбом «Akute»: самы хуткі і пластычны


https://www.youtube.com/watch?v=CCIvGbBPlK4&feature=youtu.be

Музыкі з гурта «Akute» прэзентавалі новы альбом, над якім працавалі апошнія два гады. Дыск атрымаў назву «Пластыка». Усе 9 песень можна паслухаць і сцягнуць на старонцы мульты-лэйблу «Пяршак» ад 34mag.net.

Што цікава, назвы твораў напісаныя лацінкаю, як і назва альбому. Удзельнікі «Акутэ» кажуць, што кружэлка атрымалася больш хуткаю, чымся ранейшая творчасць, а духам нагадвае дэбютны альбом музыкаў «Дзевачкі і космас».

Іншыя тэмы: у Гомлі выканалі абрад «жаніцьбы коміна». Магілёў: бабруйская мастачка паказала лялькі габрэйскай нацыянальнасці. Дызайнер Том Форд прэзентаваў на Лонданскім кінафестывалі сваю другую стужку.

МВ, «Белсат». Фота 34mag.net

Каментары