Агляд падзеяў культуры Ніткі Арыядны


Сюррэалізм, іншапланетнікі ды ніці Арыядны: мастачка Кацярына Лісіцына стварае з каляровых нітак містычныя лабірынты і запрашае ў іх сваіх гледачоў.Выстава «Ніці» аб’ядноўвае трохмерныя пано і канструкцыі з нітак, што свецяцца ў цемры. Толькі для таго, каб усталяваць усё гэта, спатрэбіўся цэлы тыдзень. Мастачка Кацярына Лісіцына эксперыментуе з флуарэсцэнтнымі ніткамі ўжо восьмы год, спачатку гэта былі проста плоскія пано з усходнімі матывамі, а цяпер ейныя працы выйшлі ў трохмерную прастору: «Яны вельмі добра гуляюць у прасторы за кошт празрыстасці ствараюць лёгкасць, госць можа пахадзіць і паглядзець на яе не толькі на сцяне, але і абыйсці вакол».Цікава, што такая нефармальная выстава адкрылася ў дзяржаўным Палацы мастацтваў, што належыць Беларускаму саюзу мастакоў і ладзіць фестывалі мёду і праваслаўнай кнігі часцей, чым уласна выставы чальцоў саюзу.Каментуе сітуацыю куратарка Вольга Баль: «Ну, мы ж разумеем, што мы – Палац мастацтва, нам хочацца працаваць, прывабліваць новую аўдыторыю, не заўсёды хапае часу, выставачнай прасторы, фінансаў, каб рэалізаваць».Выставу можна наведаць да 6 ліпеня. У выходныя тут будуць выступаць пластычныя тэатры, граць электронныя музыкі ды частаваць кітайскай гарбатай ад «Чайнай пошты».ІНШЫЯ ТЭМЫ:Правым – да Неглубкі. Ручнікі ткацкае вёскі прызнаныя каштоўнасцю.Лета вітаем фэстамі: наперадзе «Купальскае кола» і «Belarus Tattoo Fest 2016»!Наста Храловіч, Вольга Гардзейчык, «Белсат»

Каментары