Прыват з Валярынай Куставай Незвычайныя танцы: дзе пілон, а дзе стрыптыз


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Танчаць усе! Удома перад люстэркам, на дыскатэцы, а нехта – прафесійна. Каму – пуанты, а каму – пілон. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай. А тэма сённяшняй перадачы – «Незвычайныя танцы».

Госця студыі – бронзавая чэмпіёнка свету па танцах на пілоне Дар’я Худзінская.

Што матывуе жанчын займацца гэтымі танцамі? А ці ёсць супрацьпаказанні? І ці мужчыны практыкуюць іх? Ці праўда, што ёсць прапанова ўключыць танцы на пілоне ў праграму Алімпійскіх гульняў? Колька каштуе такі занятак? Як успрымае грамадства незвычайных танцорак? Наколькі траўматычная і небяспечная гэтая справа? Чаму мужчыны блытаюць пул данс і стрыптыз? Якія яшчэ незвычайныя танцы ёсць у Беларусі? Развянчаем міфы ў поўным выданні!

daria chudzinskaya valaryna kustava

Дар’я Худзінская і Валярына Кустава

Майстары спорту Вераніка Касач і Аляксей Зухцікаў, а таксама іх трэнерка Паліна Паўлінава раскажуць і пакажуць танцы на інвалідных вазках: як гэта магчыма і каму гэта трэба?

А чырлідарка і фітнес-трэнерка Юлія Скшынецкая раскажа пра адметнасці танцаў чырлідатарак.

А ці хацелі б вы навучыцца незвычайным танцам? Якім? Ці аддаяце перавагу класічным? Дзяліцеся з намі, бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хэштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары