Два на два Незалежныя журналісты сталі зоркамі для простых беларусаў. Ці надоўга?


Толькі ў перыяд з 10 па 30 сакавіка, паводле праваабаронцаў, пад рэпрэсіі з боку ўладаў трапілі 120 незалежных беларускіх журналістаў. Гэткія маштабныя рэпрэсіі супраць іх могуць сведчыць толькі пра адно: незалежныя СМІ ў часе сёлетніх пратэстаў сталіся сапраўднаю сілаю, здольнаю не толькі праўдзіва інфармаваць пра найбольш актуальныя падзеі, але і мабілізаваць шырокія пласты насельніцтва.

Жывыя ж трансляцыі з акцыяў пратэсту, зладжаныя «Белсатам» ды нашымі калегамі з іншых мэдыяў, а таксама мясцовымі блогерамі, набіралі сотні тысяч праглядаў у Інтэрнэце. Чаму ўлады не блакавалі сайты? Ці надоўга захаваецца інтарэс беларусаў да падзеяў у краіне? Разважаем разам з аглядальнікам радыё «Свабода» Віталём Цыганковым і блогерам, галоўным рэдактарам «Еўрарадыё» Віктарам Малішэўскім.

Каментары