Згадаю класіку: не трэба чытаць савецкіх газет! А што здарылася?
Савецкія газеты адправілі славутага музыканта Элтана Джона на пенсію з-за хваробы. Насамрэч здарылася іншае: Элтан аб’явіў пра развітальны глабальны канцэртавы тур да 2021 года. І яшчэ: іншы славуты класік – Джон Фоўгерці – нагадаў пра сябе прэтэнзіяй да цемнаскурай братвы, якая, не спытаўшы дазволу, выкарыстала ягоныя спевы ў сваім фільме.
Падрабязней у наступным сюжэце.