Гарачы каментар Навошта Менску іранская нафта?


Афіцыйны Менск шукае альтэрнатыву расейскай нафце. Паводле агенцтва «Reuters», Беларусь упершыню набыла партыю чорнага золата з Ірану. Груз бліжэйшым часам даставяць марскім шляхам або ўва ўкраінскую Адэсу, або ў латвійскі Вентспілс. Пасля – чыгункаю ўжо ў самую Беларусь.

Як цвердзяць неафіцыйныя крыніцы, першыя 80 000 тонаў іранскае нафты Менск набыў праз даччыную кампанію «Беларуснафты» у Польшчы. Месяц таму Лукашэнка падчас адмысловай нарады загадаў ураду больш актыўна шукаць іншыя крыніцы энергарэсурсаў і пазбаўляцца залежнасці ад Расеі.

Каментары