Навошта Лукашэнка правярае армію


У Беларусі ідзе маштабная праверка Узброеных сілаў. Дзеля чаго яна спатрэбілася?

Ваенны эксперт Аляксандр Алесін лічыць, што прэзідэнт і галоўнакамандуючы Аляксандр Лукашэнка хоча ведаць сапраўдны стан арміі. А звязана гэта можа быць у тым ліку з апошнімі негатыўнымі падзеямі – выпадкамі смяротнай дзедаўшчыны і растратамі матэрыяльных сродкаў.

Эксперт прагназуе кадравыя змены па выніках праверкі.

Падрабязней аб праверцы, пра тое, чым яна адрозніваецца ад вучэнняў, як беларускіх салдат рыхтуюць да гібрыдных войнаў – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Аляксандрам Алесіным.

Фота – REUTERS/Vasily Fedosenko