Размова дня Навошта Караткевіч абараняе беларусафобаў?


Чаму экс-кандыдатка на прэзідэнцтва на выбарах-2015 Таццяна Караткевіч заступілася за трох затрыманых у Беларусі аўтараў інфармагенцтва «Рэгнум»?

Кіраўнік кампаніі «Гавары праўду», тварам якой з’яўляецца Караткевіч, Андрэй Дзмітрыеў кажа:

«Таццяна не казала ў іх абарону. Мы – за незалежнасць, але ў гэтай краіне ці есць іншыя метады, апрача як людзей саджаць? Ці павінны мы пакупацца на такую піяр-акцыю і падмяняць гэта сапраўднай працай дзеля суверэнітэту?».

Дзмітрыеў адзначае, што праз дзень міністарка інфармацыі Ананіч ужо заяўляла пра будаўніцтва агульнай інфармацыйнай саюзнай прасторы з Расеяй.

Артыкулы затрыманых аўтараў «Рэгнуму» кіраўнік «ГП» акрэслівае не як прарасейскую? а як беларусафобскую пазіцыю.

Падрабязней пра гэта, а таксама аб прарасейскай прапагандзе нават пра серыялы – у «Размове Мацкевіча».

Каментары