Навошта Асад паехаў да Пуціна? За кошт чаго жыве «Ісламская дзяржава»? Ізраіль: новая хваля гвалту


Расея ўсё больш уцягваецца ў канфлікт у Сірыі

Расейскае Міністэрства абароны не прызнае выкарыстанне касетных авіябомбаў у густанаселеных жылых раёнах Сірыі. А Уладзімір Пуцін прымае ў Крамлі Башарааль-Асада, вядомага выкарыстаннем у густанаселеных жылых раёнах так званых «дзежкавых» бомбаў. Нашая ўсходняя суседка ўсё больш уцягваецца ў канфлікт на Блізкім Усходзе, хаця вайна ў Сірыі абыходзіцца Расеі ад $ 2 да $ 4 млн штодня.Пра адносіны Расеі і Сірыі – гутарка з сірыйцам, доктарам навук кафедры арабістыкі Варшаўскага ўніверсітэту Джорджам Якубам.

З чаго жыве «Ісламская дзяржава»?

Без развязання праблемы «Ісламскай дзяржавы» немагчыма будзе і развязаць праблему Сірыі. Амаль паўтары гады таму іракская «Аль-Каіда» разам з яшчэ 11 радыкальнымі ісламісцкімі групоўкамі абвесціла сябе халіфатам і распачала паўнавартасную вайну ў Іраку ды Сірыі. Цяпер гэта найбуйнейшая тэрарыстычная групоўка ў свеце. Аднак у адрозненне ад звычайных баевікоў, яны называюць сябе дзяржавай. Колькі ж дзяржаўнасці ў гэтым халіфаце?

Напады ў Ізраілі

Лік ахвяраў расце штодня і практычна штодня адбываюцца напады ў Ізраілі. Закалоты на палестынскіх тэрыторыях і хваля тэрактаў не заканчваюцца толькі вандалізмам. З пачатку месяца загінулі прынамсі дзевяць ізраільцянаў і каля паўсотні палестынцаў. Ці чакаць варта міру ў Ізраілі і як цяперашняя хваля гвалту звязаная з вайной у Сірыі?

Парламенцкія выбары ў Польшчы

Выбарчая кампанія ў парламент Польшчы на фінішнай прамой. Усё сведчыць аб тым, што суседзяў чакае змена кіроўнай партыі. Пасля 8-мі гадоў ва ўладзе ліберальнай «Грамадзянскай платформы» назіраецца прыхільнасць палякаў да кансерватыўнай партыі «Закон і справядлівасць». Яны ўжо перамаглі ў прэзідэнцкіх выбарах, а цяпер лідаруюць у перадвыбарчых даследаваннях. Паводле апошніх дадзеных сацыёлагаў партыя «Закон і справядлівасць» мае падтрыманне 32 % насельніцтва, 20 % хочуць аддаць галасы за «Грамадзянскую платформу». А Партыя аб’яднаных лывых разлічвае на 9-адсоткавую прыхільнасць. Звычайна галасаваць ідуць прыблізна 40-50 % палякаў. Ці новыя твары кампаніі здолеюць прыцягнуць электарат да скрыняў?

Мірнае ўрэгуляванне ва Украіне

Расея імкнецца «загаварыць» працэс мірнага ўрэгулявання на ўсходзе Украіны і, абмежаваўшыся спыненнем агню, дамагчыся аслаблення ці нават адмены санкцый. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. Апошнім часам у нашых паўднёвых суседзяў захоўваецца хісткае замірэнне.

Мясцовыя выбары ва Украіне

Ва Украіне апошні дзень агітацыі, а ў бліжэйшую нядзелю адбудуцца мясцовыя выбары. Адзіны ўкраінскі рэгіён, дзе людзі не абяруць сваіх прадстаўнікоў у мясцовыя саветы – гэта частка Данецкай і Луганскай вобласцяў. Кіраўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР пагадзіліся перанесці выбары на пазнейшы тэрмін. Кіеў гэта называе крокам да ўсталявання там легітымнай улады. А як выглядае жыццё людзей на гэтай тэрыторыі пры самаабвешчанай уладзе. Пра гэта – у інтэрвю з валанцёркай з Луганску Юліяй Красільнікавай.

Кіраўніка Кітаю прымалі ў Лондане, як манарха

Кіраўнік Кітайскай народнай рэспублікі Сі Цзіньпінь наведаў на гэтым тыдні Лондан. У брытанскай сталіцы лідара Паднябеснай прымалі як манарха. Вялікая Брытанія разлічвае стаць галоўным еўрапейскім саюзнікам Кітаю і атрымаць мільярдныя інвестыцыі, адсунуўшы правы чалавека на другі план.

НН, belsat.eu