Гарачы каментар Наталля Радзіна: У Лукашэнкі істэрыка. Ён павінен пайсці на дыялог з апазіцыяй


«Вялікая размова з прэзідэнтам» – менавіта гэтак называецца запланаваная на заўтра сустрэча кіраўніка Беларусі з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі. Агулам запрошаныя каля сарака журналістаў, а таксама прадстаўнікі партыяў, канфесіяў, грамадскіх абʼяднанняў, палітолагі ды эканамісты.

Надыходзячую сустрэчу Лукашэнкі каментуе галоўны рэдактар charter97.org Наталля Радзіна.

У мяне няма пытанняў да Лукашэнкі. Я толькі магу сказаць, што ён павінен сысці ў адстаўку. Таму што ён абсалютны банкрут. У гэтай цяжкай фактычна бязвыхаднай сітуацыі, у якой ён сёння апынуўся я магу толькі параіць яму толькі адзін варыянт – пайсці на дыялог з апазіцыяй. Калі ён хоча захаваць незалежную Беларусь. Калі ён думае пра свой будучы лёс і жыцці. Адзіны варыянт – сесці за стол перамоваў.

Я хачу спадзявацца, што на сустрэчы з ім будзе не толькі падтанцоўка і шасцёркі, што знойдуцца людзі, якія змогуць падняць важныя тэмы для краіны, але сэнсу ўдзелу я не бачу. У Лукашэнка істэрыка, таму ён ладзіць гэта паказальнае шоу і хуралы, якія ён збірае. У яго такі псіхатып – выказацца на публіку.

Сённяшняя сітуацыя нагадвае 89-ты год у Польшчы. Мы бачым, што робіць Расея – скарачае пастаўкі нафты, дагэтуль не ўрэгуляваная газавая спрэчка, сёння яна перакрывае мяжу з Беларуссю. Пытанне не толькі ў «бязвізе», які Беларусь уводзіць для замежнікаў, а справа ў тым, што перакрывае яму кантрабанду. Ён страчвае тыя чорныя грошы, якія меў ад кантрабанды ўкраінскіх і еўрапейскіх прадуктаў, якія шлі ў Беларусь. Гэта яшчэ адзін крок ва ўхіленні яго ад улады. І ён гэта разумее.

Сёння лёс Лукашэнкі вырашаны. Зразумела, што Масква будзе яго змяняць.

Размову Валерыя Руселіка з Наталляй Радзінай глядзіце ў «Гарачым каментары».

Каментары