Сведкі. 2000-я Народная вахта ў абарону Курапатаў


Ва ўрочышчы Курапаты з 24 верасня 2001 году да 3 чэрвеня 2002 году цягам 250 дзён адбывалася кругласутачная народная вахта ў абарону пахаванняў ахвяраў бальшавіцкага тэрору ад разбурэння пры будаўніцтве дарогі.

Кульмінацыя шматмесячнага супрацьстаяння абаронцаў Курапатаў з будаўнікамі, якім было загадана пашырыць менскую кальцавую дарогу, наступіла 8 лістапада 2001 году. Удзень бульдозеры зруйнавалі крыжы, а ўвечары спецназаўцы напалі на лагер абаронцаў, збіваючы людзей кулакамі, нагамі, дубінкамі, утоптваючы іх у раскіслы восеньскі жвір, кідаючы іх, як дровы, у машыны і вывозячы ў пастарункі. Лес поўніўся крыкамі, стогнамі.

У намётах у лесе 15 чалавек сустрэлі і новы 2002 год. Менавіта ў гэтыя 250 гераічных дзён і начэй Курапаты сталі народным мемарыялам. Народ паставіў тут крыжы памяці па сотнях тысяч ахвяраў чырвонага тэрору. Народ абараніў магілы і крыжы ад новай улады, якая гэтым гвалтам пацвердзіла сваю пераемнасць са сталінізмам.

Месца здымак – урочышча Курапаты Менскага раёну. Сведкі – Павал Севярынец, Уладзімер Юхо.

Каментары