Актывіст грамадзянскае кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў мяркуе, што Рэспубліка Беларусь парушае Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Гэта датычыць рэгулярных затрыманняў, штрафаў ды адміністрацыйных арыштаў у дачыненні актывістаў. Дзяржава такім чынам не рэалізуе асноўнага права на мірныя сходы. А выказванне ўласнае пазіцыі называецца масавымі сходамі.