Здымачная група «Людскіх справаў» выправілася ў Шаркаўшчыну, дзе мы ўжо былi год таму. Шаркаўшчынскi раён лічыцца самым дэпрэсіўным у краiне: з году ў год ён займае то апошняе, то перадапошняе месца па паказніку сярэднiх заробкаў. Кожны з жыхароў шукае свае шляхі выжывання.
У гераінi нашага мiнулага сюжэту Алены, якая працуе ў качагарцы мясцовай крамы, за год змяніўся заробак: цяпер яна атрымлівае не Br 94 на месяц, а Br 86. Пры гэтым жанчына выконвае цяжкую працу, напрыклад разгружае дровы ці брыкет. Сёлета Алёна адна разгрузіла больш за 5 тон паліва.
Іншыя жыхары Шаркаўшчыны дзеляцца досведам выжывання ва ўмовах беспрацоўя.
Спадар Ігар – настаўнік гісторыі, але каб пракарміць сям’ю, ён кінуў працу ды паехаў на заробкі ў Маскву. Прабыўшы там 4 гады, мужчына пераехаў у Менск і ўладкаваўся кіроўцам таксі, а яшчэ праз 2 гады вярнуўся ў Шаркаўшчыну. Цяпер ён выкладае на палову стаўкі дзіцяці на індывідуальным навучанні.
Яшчэ адзін жыхар гэтай мясцовасці – спадар Язэп. Ён аддаў 19 гадоў у вясковай школе, але яе закрылі з-за недахопу вучняў. Цяпер спадар Язэп разам з жонкай працуе сацыяльным работнікам і ў дадатак мае вялікую хатнюю гаспадарку, якае дапамагае сям’і выжываць.
«Хто хоча жыць на сяле, той зможа, але трэба шмат працаваць», – сцвярджае спадар Язэп.
Разам з аўтарам праграмы Алесем Залеўскім госці ў студыі Мікалай Лысянкоў, топ-менеджар прадпрыемства «Менскхлебпрам», і Юры Белякоў, юрыст прафсаюзу РЭП, разважаюць над тым, хто ці што можа дапамагчы людзям гэтага рэгіёну жыць лепш.
Поўнае выданне праграмы «Людскія справы» аб праблемах працаўладкавання, глядзіце тут:
«Людскія справы» глядзіце кожны чацвер а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A», а таксама онлайн на нашай старонцы.
Пішыце нам у Facebook, Vk ды Одноклассники. Будзьце разам з намі ў суполках у Instagram. Самае цікавае чытайце ў канале Telegram.