Мaю прaвa На беларускай чыгунцы з’явіліся закладнікі


Праз дзеянні Баранавіцкае чыгункі некалькі соцень жыхароў прыватнага сектару ў Стоўбцах апынуліся ў пастцы.

Пераход цераз чыгунку, што падзяляе вуліцу Горкага на дзве часткі, быў тут яшчэ да Другое сусветнае вайны. Летась падчас рэканструкцыі чыгуначнага палатна яго ліквідавалі. Цяпер, каб трапіць у краму, аптэку, школу і садок, мясцовым жыхарам даводзіцца рабіць некалькі дадатковых кіламетраў пешшу.

Значная частка жыхароў прыватнага сектару – людзі сталага веку. І калі да крамы яны яшчэ дойдуць, то шлях дадому з поўнымі торбамі робіцца для іх сапраўдным выпрабаваннем. Таму і старыя, і малыя, нягледзячы на небяспеку, пераходзяць цераз рэйкі там, дзе раней быў абсталяваны пераход. Замест таго, каб развязаць праблему, гараджанаў пачалі штрафаваць.

Іншыя тэмы праграмы «Маю права»:

  • З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца асобы пасля вызвалення з турмы.
  • Мінакі – пра падтрыманне былых асуджаных.
  • Жыхарка Бабруйску намагаецца даказаць лекарскую памылку.
  • Чарговыя ўпарадкаваныя дамы ў сталіцы трапляюць пад знос.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Глядзі таксама
Каментары