Гарачы каментар На БелАЭС выкарыстаюць небяспечнае расейскае паліва


У Сочы праходзіць 10 міжнародны форум «Атамэкспа 2018», на якім прадстаўленая і Беларусь. У кулуарах імпрэзы Міхаіл Міхадзюк – намеснік міністра энергетыкі Беларусі зрабіў шэраг заяваў, якія адкрываюць заслону на будучыню першай беларускай АЭС, а дакладней на кантракты аб пастаўках ядравага паліва ў Астравец.

Сёння ва Украіне працуюць 15 ядравых рэактараў, з чаго 9 ужываюць расейскае паліва, а ў астатнія 6 загружанае паліва амерыканскай кампаніі Вэстынгхаўз. Высветлім, ці канкурэнцыя ў ядравых тэхналогіях шкодзіць, ці прыносіць карысць.

Ці канкурэнцыя ў ядравых тэхналогіях шкодзіць або прыносіць карысць, каментуе кандыдат хімічных навук, дырэктар па інфармацыйнай падтрымцы асацыяцыі «Украінскі ядравы форум» Вольга Кашарная.

«Кожная манаполія носіць негатыўны характар. Перш за ўсё гэта адбіваецца на коштах. Другі момант, манапалізм прыводзіць да тэхналагічнай дэградацыі. У нас былі вялікія праблемы пры асваенні мадыфікаванага паліва кампаніі ТВЭЛ. Вельмі шмат было выпадкаў у 2003-2004 разгерметызацыі цеплавыдзяляючых элементаў, што прыводзіць да выхаду радыеактыўнасці і забруджанню першага контуру», – кажа Вольга Кашарная.

Цяпер беларускі рэактар нельга выкарыстоўваць з іншым палівам, кажа госця.

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»

Каментары