На 1 км дарогі ля Менску патрацілі $ 0,5 млн


Каля $ 500 тыс. на будаўніцтва дарогі ў вёсцы Вялікае Сціклева, што ля Менску, выдзелі чатыры гады таму.

Дарожнікі прыцягнулі тэхніку, пачалі працы. Але праз два месяцы, калі быў часткова скончаны толькі першы, чарнавы слой асфальту, яны раптам зніклі. Агулам адзінарны слой асфальту быў пракладзены на кавалку не больш за кіламетр.

Як такія працы маглі каштаваць $ 500 тыс., мясцовыя жыхары не разумеюць.

«Калі мы пачалі высвятляць, куды падзеліся працаўнікі, то даведаліся, што яны з’ехалі на іншы аб’ект. Мы не здзівіліся, бо ў нашым пасёлку няма ні багатых, ні чыноўнікаў, ніякіх важных персонаў, толькі працоўны люд», – кажуць яны.

Скаргі і звароты мясцовыя жыхары пісалі ўва ўсе інстанцыі – ад пасялковага савету да Менаблвыканкаму. У мясцовай царкве сабралі 2700 подпісаў за будаўніцтва дарогі і нават схадзілі на прыём да старшыні Менгарвыканкаму. Паўсюль адказ адзін: грошай няма.

Куды падзелася сума, глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).

А гэта − праграма «Асабісты капітал» цалкам: