Гарачы каментар «Мы цяпер ведаем усе 11 імёнаў беларускага cпісу «Вагнэра»


Чарговае гучнае расследаванне, здзейсненае «Белсатам». Наш калега Ігар Ільяш прасачыў удзел беларускіх грамадзянаў у шэрагах прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэра». Вядомыя прозвішчы 11-ці нашых суайчыннікаў, прынамсі два з іх ужо забітыя. Больш падрабязна – у размове з аўтарам расследавання.

Ігар Ільяш, журналіст «Белсату», Менск:

«Мы цяпер ведаем усе 11 імёнаў беларускага так званага Спісу Вагнэра – тых 11 чалавек, якія паводле СБУ ваявалі ў складзе прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэра» ва Украіне. Двое з іх былі забітыя. […] Як мы даведаліся, 6 з 9 жывых на дадзены момант вагнераўцаў маюць за плячыма такі бэкграунд, як удзел у баявых дзеяннях у якасці найміта. Прыязжалі ў Беларусь, прыязжалі свабодна, не мелі праблемаў з праваахоўнымі органамі, адзін нават пражыў у Беларусі апошнія 1,5-2 гады, і з’ехаў адсюль толькі пасля таго, як быў апублікаваны даклад СБУ. Чаму яны так свабодна перамяшчаліся па Беларусі да таго, як СБУ раскрыла іх імёны, – гэта вялікае пытанне. Я ўпэўнены, што СБУ ніколі б не перадала СМІ і Белсату ў прыватнасці імёны беларускіх наймітаў, калі б да гэтага яны не перадалі такую ж інфармацыю і нават больш падрабязную беларускім спецслужбам…»

Фота: Mikhail Sokolov / TASS / FORUM

 

 

Глядзі таксама
Каментары