Мы маем права на працу


Паводле дадзеных Міністэрства падаткаў і збораў, большасць дробных прадпрымальнікаў працягвае плаціць падаткі: праз указ 222 праблемы паўсталі толькі ў чвэрці іпэшнікаў. Ірына Яскевіч, прадпрымальніца і актывістка прадпрымальніцкага руху каментуе каго спрабуюць супакоіць чыноўнікі – дробных гандляроў ці саміх сябе.Хопіць рабіць з іпэшнікаў бедакоў, якія ўзялі ды развалілі краіну. Мы не разумеем, чаму добрую краіну за апошнія 15–20 гадоў паставілі на калені, чаму з людзей выбіваюць грошы? Дзе вытворчасці, якія павінныя працаваць? Чаму Кабякоў так салодка спіць начамі, калі ён таксама не выконвае гэтага ўказу? Мы стаміліся ад карцінкі, якую нам прызвычаіліся паказваць.Чаму Менск не падтрымлівае прадпрымальнікаў як рэгіёны? Сталічных прадпрымальнікаў правяраюць на 50 % менш, чымся рэгіянальных. Як цяпер робяцца праверкі ў Менску? «Ёсць дакументы». – «Ёсць.» – «Ну, працуй!». Вы так правярайце нас таксама! Чыноўнікі не хочуць злаваць Менск, не хочуць, каб там пачыналіся нейкія рухі, таму кажуць менчукам: «Працуйце, мы вас правяраць не будзем!».Сёння мне прыйшла эсэмэска, каб я атрымала ў судзе «прэміяльныя» за тое, што ўдзельнічала ў сходзе 18-га. Калі ты выйдзеш і кажаш праўду, калі ты складаеш і падпісваеш паперку на імя прэзідэнта – ты атрымоўваеш штраф, цябе будуць палохаць і казаць: «Яшчэ адзін крок – і ты вораг краіны».Мы не ворагі. Мы жыхары краіны – мы хочам тут жыць і мы маем права на працу.Адтэрміноўка пратэсту не грае на руку прадпрымальнікам.Даведка «Белсату»Між тым, па ўсёй краіне працягваюцца сходы прадпрымальнікаў. Сёння ў Берасці 300 іпэшнікаў правялі сход, дзе напісалі калектыўны зварот да старшыні берасцейскага аблвыканкаму ды пастанавалі правесці мітынг.

Каментары