Музыка распавёў пра ханг – інструмент, які ў Беларусі толькі ў адзіным экзэмпляры


Гэты інструмент у Беларусі адзін. Створаны толькі 17 гадоў таму ў Швейцарыі як сінтэз афрыканскага уду, пяючай пілы, званочкаў і іншых гучанняў, ён выглядае на звычайны тазік ці казан, але знаўца здольны здабыць з яго цэлы музычны космас.

Гэта было каханне з першага позірку: музыка Іван Крыванос пабачыў ханг (назва перакладаецца з бэрнскага дыялекту нямецкай як «рука») у відэакліпе і зразумеў, што мусіць яго мець. Цяпер Іван не толькі грае на канцэртах і імпрэзах, але і дае майстар-класы ігры на хангу:

«Інструмент акустычны, то бок цяпер у свеце ўсё нашпігавана электронікаю, а ён – не. І ён пакарыў свет, на маю думку, дзвюма рэчамі: па-першае, у яго ўнікальны гук, а па-другое, каб на ім граць, не трэба мець музычнай адукацыі. То бок гэта насамрэч цікавая з’ява».

Іван скончыў музычную школу па класе «труба», а сваю прыгоду з хангам называе заняткам для душы:

«Інструмент – гэта спосаб выяўлення сябе ў гэтым свеце, а гэты інструмент дазваляе зрабіць гэта найбольш здораўска».

Дзівосны ханг практычна не прадаецца ў крамах, яго ніколі не выраблялі масава, а вытворцаў акустычнага цуду ў свеце зусім няшмат.

Таксама ў выданні:

Хутка, смачна і па-гомельску – у горадзе над Сажом зладзілі фестываль «Гарадская ежа».

Лёс сядзібы і парку ў Мажэйкаве, калісьці слыннай сваёй прыгажосцю.

Пайшоў з жыцця амерыканскі актор і драматург Сэм Шэпард.

Глядзіце таксама:

Вольга Гардзейчык, belsat.eu