Міністар замежных справаў Літвы: «Нашыя дзеянні не антыбеларускія, мы робім справу ў імя агульнага дабра»


Як Літва будзе рэагаваць на ўзмацненне Расейскай вайсковай актыўнасці і як адкажа на пабудову БелАЭС? На гэтыя пытанні адказвае міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус.

«Мы назіралі цэлы шэраг агрэсіўных дзеянняў з боку Расеі, і гэта не толькі 2014 год, але і вайна супраць Грузіі 2008 году. Пытанне ў тым, колькі сігналаў трэба міжнароднай супольнасці, каб прачнуцца. […] НАТА не акупуе тэрыторыяў суверэнных дзяржаваў. Расея кажа, што яна толькі адказвае на агрэсію, акупуючы Крым ці 20 адсоткаў тэрыторыі Грузіі. Можа, хтосьці можа купіцца на такія аргументы Расеі, але такіх людзей і дзяржаваў становіцца ўсё менш. […] Ад самага пачатку будаўніцтва АЭС было парушэннем усіх міжнародных стандартаў. Мы не разумеем, чаму менавіта гэтая пляцоўка была выбраная для будовы. АЭС – гэта патэнцыйна небяспечны аб’ект, таму мы будзем працягваць дыпламатычныя захады. Нашыя дзеянні не антыбеларускія, мы робім справу, якая паслужыць агульнаму дабру. Мы зможам змяніць сітуацыю…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Алесь Папко з Варшаўскага Форуму, адмыслова для belsat.eu