Людскія справы Мільёны еўраў закапаныя ў зямлю! Як улады душаць інвестараў


Закапаць мільёны еўраў у зямлю? Рэаліі беларускага бізнесу такія, што гэта не жарт і не алегорыя. Нават калі суд вынес рашэнне на вашую карысць, працаваць вам не дадуць.

У большасці выпадкаў ва ўладаў знойдзецца прычына, як зрабіць банкрутам вашае прадпрыемства. Нават самай прыбытковай сферы бізнесу – IT – даводзіцца змагацца з сістэмай. Хай і сістэмай падаткаабкладання.

«Я слухаў выступы прэзідэнтаў – беларускага, расейскага. Я хацеў падымаць эканоміку!» – гаворыць Уладзімір Дзячэнка, уладальнік «Фаніпаль Інвест Інжынірынг», задушанага ўладамі бізнесу.

Як працаваць у нашае краіне інвестарам? Ці ёсць наагул паспяховыя інвестыцыйныя праекты ў Беларусі?

Каментары