Гарачы каментар Мікола Статкевіч: Рэсурс улады Лукашэнкі канчаецца


Лукашэнка выступае за прагматызм у стасунках з Захадам. Пры гэтым мяркуе, што гэтак званая «перазагрузка» не толькі адбываецца, але і прыносіць свае дывідэнды. Не забываецца ў сваіх «красамоўных выступах» кіраўнік краіны і пра ўсходняга «брата». Але як доўга будзе яшчэ граць «менскае танга»?Паводле Лукашэнкі, апошнім часам назіраецца пазітыўная дынаміка ў развіцці дачыненняў паміж Еўрапейскім Звязам і Беларуссю – узровень ды інтэнсіўнасць кантактаў узраслі, агульная атмасфера таксама палепшылася. Між тым, гэтак званая «вясна» ў стасунках з Еўропаю ніяк не паўплывала на будні беларускіх суддзяў. Ужо заўтра ў сталіцы прыслужнікі Феміды будуць разглядаць адміністратыўныя справы сустаршыні аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца ды экс-кандыдата на прэзідэнта Мікалая Статкевіча. Палітыкаў абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства 14-га сакавіка каля будынку Міністэрства падаткаў і збораў у Менску.У студыі «Гарачага каментара» палітык Мікалая Статкевіча.– Лукашэнка адзначае, што ў яго ўсё ў парадку ў стасунках з ЕЗ. Як Вы думаеце, ці гэтае пачуццё ўзаемнае?– Калегі з ЕЗ не маюць ілюзіяў наконт Лукашэнкі. Але цяпер яны не хочуць ад яго дэмакратыі, яны хочуць каб больш менш не было рэпрэсій, каб у Беларусі было ціха.– Сітуацыя крыху нагадвае 2009-2010 годы. Скончылася ўсё жорсткім разгонам. Ці не адбудзецца падобнае цяпер?– Цяпер іншая сітуацыя. Тады гэта хавалася пад абяцанні дэмакратыі. Цяпер пад захаванне статус-кво. Але наконт таго, што можа адбыцца ў Беларусі, то могуць адбыцца рэчы больш гучныя і масавыя. Захад чамусьці пайшоў на такое пагадненне з Лукашэнкам, калі рэсурс яго ўлады завяршаецца.– Вы прадчуваеце нейкую катастрофу. На гэта паўплывае эканоміка. Людзі вінавацяць цяпер Лукашэнку, а чаму няма вулічнага водгуку?– Сацыяльныя пратэсты ўзнікаюць, калі людзі гатовыя. Мы пакуль што нават не ў сярэдзіне падзення. Ёсць яшчэ запас тлушчу і спадзяванні на цуд. Пляцоўку я ўжо падрыхтаваў.– Чаму вас не падтрымоўваюць кожны з прадстаўнікоў апазіцыйных сілаў?– Не ведаю. Гэта вялікая таямніца. Мы ўвесь час задаем пытанне, якія вашыя патрабаванні, мы іх падтрымаем. Калі кажуць што Статкевіч не знайшоў паразумення, гэта не праўда. Яны ўхіляюцца ад дыялогу, не па-мужчынску. Бываюць непрыстойныя сітуацыі, калі з дапамогай еўрапейскіх сяброў гэтых палітыкаў прымушаюць да хоць некага аб’яднання, то іх хапае роўна на хвіліну.Больш глядзіце ў відэаматэрыяле.belsat.eu

Каментары