Абурэнне дэкрэтам № 3 не сціхае. У Баранавічах людзі хацелі трапіць на прыём да дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў. І асабіста патрабаваць адмены рабскага дэкрэту. Аднак атрымалі адмову. Прычына – у народнай абранніцы забракавала часу на народ, бо графік апынуўся цалкам распісаны.
Дэпутатка ўвогуле не хацела з намі размаўляць. Яна сказала нібыта ў яе распісаны графік. У нас быў зварот, але яна прапанавала ў пісьмовым выглядзе падаць яго.
Мы ўжо атрымалі адзін адказ ад дэпутата, які нас не абрадаваў. Ён даказвае, што дэпутаты прызначаныя і не хочуць нас чуць і слухаць.
У Баранавічах прынятае рашэнне 26 лютага а 12 на Плошчы масавы выхад людзей незадаволеных дэкрэтам.
Людзі не проста незадаволеныя дэкрэтам, а тым, што няма працы і сітуацыяй у эканоміцы.
Хваля незадаволеных беларусаў будзе расці.