Гарачы каментар Міхась Янчук: Няхай дэпутаты рамантуюць парламент на канікулах, як бацькі рамантуюць школу


Журналіст Міхась Янчук сёння некалькі гадзінаў прастаяў у чарзе, каб запісаць дачку ў першы клас. Пра недахоп у школах беларускай мовы і грошай, а таксама недахоп саміх школаў наш калега разважае ў вечаровым эфіры.

«Пасля некалькіх гадзінаў у чарзе нам удалося запісаць дачку ў школу. Дакладней, я спадзяюся, што ўдалося – 100 %-ай гарантыі ў нас няма», – кажа ў эфіры журналіст Міхась Янчук пра досвед сённяшняй раніцы.

«Я супраць пераносу пачатку заняткаў на 9-ую гадзіну, – прызнаецца Міхась Янчук, – гэта ўскладніць жыццё ўсім бацькам».

«Калі ў Беларусі няма беларускамоўнай ВНУ – як можна чакаць ад бацькоў, што яны будуць аддаваць дзяцей у беларускамоўныя школы?», – задаецца пытаннем бацька школьнікаў.

«Сёлета забаранілі збіраць грошы з бацькоў, – кажа пра школьныя паборы Янчук, – але гэта не вырашае праблему, бо фінансавання недастаткова. Я прапаную, каб дэпутаты парламенту рамантавалі свой будынак са сваіх грошаў на летніх вакацыях, як гэта робяць бацькі».

Размову Валера Руселіка з Міхасём Янчуком глядзіце ў «Гарачым каментары».

Каментары