У кватэры дому на вуліцы Мендзялеева ў Менску ў снежні памёр маладзён. Ягонае цела забралі працаўнікі Следчага камітэту.
Пасля таго суседзі два тыдні чулі з-за дзвярэй кватэры кацінае выццё, і з гэтае нагоды звярнуліся да абаронцаў жывёлаў. Калі кватэру ў рэшце рэшт адчынілі, выявілася, што цела памерлага было тут працяглы час. Котку, якую цяпер завуць Аўрора, валанцёры забралі. А вось смурод ад раскладання цела застаецца не толькі ў кватэры, а разышоўся па ўсім пад’ездзе і трымаецца дагэтуль. Жыхары неаднаразова звярталіся да мясцовых камунальнікаў з просьбаю навесці ў кватэры парадак, але тыя ніяк не рэагавалі.