Мaю прaвa Менчукі ў шоку ад заапарку, які прыехаў з Расеі


Спадарыня Вольга разам са сваім 6-гадовым пляменнікам наведала перасоўны заапарк «Венера» з расейскае Тулы. Умовы, у якіх утрымліваюць жывёлу, наведніца называе пеклам.

Для дзіцяці гэта быў страшэнны стрэс. Зайсці ў заапарк з карэспандэнтамі праграмы спадарыня Вольга адмовілася. Разам з намі туды пайшоў спадар Ігар, валанцёр Цэнтру этычнага стаўлення да прыроды. Памеры клетак у 5 разоў, у некаторых выпадках – у 10 разоў меншыя за норму, прапісаную Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Там хапае месца толькі на пару крокаў. Металёвая падлога амаль нічым не прысыпаная. У гэткіх умовах дзікая жывёла знаходзіцца гадамі, што не можа не паўплываць на яе фізічны ды псіхічны стан.

Іншыя тэмы праграмы «Маю права»:

  • Факты немэтанакіраванага выкарыстоўвання настаўнікаў перададзеныя ў Міністэрства адукацыі.
  • Адмыслоўца аб правах педагогаў.
  • Апытанне: чаго не хапае настаўнікам?
  • Арганізацыя «Ніткі сяброўства» дапамагае сіротам адаптавацца.

Глядзіце праграму цалкам:

Каментары