Марсаход «Curiosity» атрымаў загадкавыя фотаздымкі Чырвонай планеты


Марсаход «Curiosity» здолеў атрымаць днямі вельмі загадкавыя фатаграфіі буйных фіялетавых камянёў, якія ляжаць у кратэры Гейл на схілах гары Шарп. Навукоўцы ўпэўненыя, што вывучэнне гэтых утварэнняў дапаможа адказаць на пытанне: куды падзелася вада з паверхні Марсу?