Маркетолагі даследуюць вышыванку


Колькасць радпрымальнікаў у Беларусі імкліва падае

Прадпрымальнікаў у Беларусі стала меней. За год колькасць зарэгістраваных ІП скарацілася амаль на восем адсоткаў, ці на 20 тысячаў чалавек. Весці сваю прыватную справу становіцца ўсё больш складана праз крызіс ды заканадаўчыя новаўвядзенні. Гэтак прадпрымальнікі чарговы раз на гэтым тыдні пратэставалі супраць указу нумар 222. Праўда, улады абяцаюць аблегчыць працу ІП і абмяркоўваць чаканую ў бізнес-супольнасці абноўленую версію дырэктывы № 4.ВІКТАР МАРГЕЛАЎ, РЭСПУБЛІКАНСКАЯ КАНФЕДЭРАЦЫЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА: «Імклівая манапалізацыя гандлю. Падчас апошняй асамблеі дзелавых колаў міністр гандлю агучыў, што 64% тавараабароту ў краіне робіцца буйнымі сеткамі. У выніку атрымліваецца, што на іх прыходзіцца 87 % валавога прыбытку ўсяго гандлю. Адпаведна дробным прадпрымальнікам проста не застаецца месца на рынку».Сітуацыя, якая складаецца ў эканоміцы змушае дзяржаву рабіць крокі насустрач прадпрымальніцтву. Паводле патрабаванняў антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, які выдзеліў чарговы крэдыт Беларусі, прадугледжваецца павелічэнне ролі прыватнага сектару. Прымушае кіраўніцтва краіны пераглядаць ролю прыватнай ініцыятывы ў стварэнні працоўных месцаў, асабліва ў рэгіёнах, эканамічны крызіс.ВІКТАР МАРГЕЛАЎ, РЭСПУБЛІКАНСКАЯ КАНФЕДЭРАЦЫЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА: «Пакуль таго неабходнага падтрымання прадпрымальніцтву насамрэч няма. Але ІП і не просяць дапамогі. Яны просяць усяго толькі даць ім магчымасць спакойна і прадказальна працаваць. Бо сёння такая сітуацыя, што могуць да іх прыйсці, праз год, ці два і адабраць нашмат болей, чым яны зарабілі».Бізнес-супольнасць спадзяецца на змену стаўлення дзяржавы да прадпрымальнікаў пасля падпісання абноўленай версіі прэзідэнцкай Дырэктывы № 4. Паводле чыноўнікаў, адбыцца гэта можа цягам бліжэйшых тыдняў. Але як сведчыць досвед арыгінальнай версіі гэтага дакументу, ён можа мець хутчэй дэкларатыўны, чым практычных характар.

Беларускія маркетолагі даследуюць камерцый эфект нацыянальных сімвалаў

Нацыянальны арнамент стаў модным трэндам у маркетынгу. «Вышыванка» – надзвычай папулярная ў дызайне. Яна ўжываецца падчас прамацыйных мерапрыемстваў ды рэкламных кампаніяў. Наколькі ж беларуская сімволіка ўплывае на спажыўцоў – гэта вырашылі вызначыць маркетолагі ў адмысловым даследаванні.Яшчэ летась адна з працаў, якую рабілі эксперты ЮНЕСКА прадэманстравала, што ў сферы культуры распаўсюд і прасоўванне нацыянальных сімвалаў носіць досыць супярэчлівы характар.Беларускія маркетолагі высветляюць, як вышыванка ўплывае на спажыўца.ВІКТОРЫЯ ЛУД, «MARKETING.BY»: «Мы запрашаем кампаніі прыняць удзел у гэтым даследаванні. Праводзіцца яно будзе сумесна з кампаніяй МАСМІ, гэта досыць дасведчаны гулец на рынку сацыялогіі, таму я думаю, што эфект ад даследавання будзе досыць высокі, прынамсі мы на гэта разлічваем».Даследаванне маркетолагі праводзяць з мэтай вызначыць, як будзе развівацца гэты трэнд у будучыні, якім чынам ён будзе ідэнтыфікавацца. У сваю чаргу прадпрымальнікі, якія працуюць з нацыянальным арнаментам адзначаюць, што попыт на вышыванкі стала расце.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWnlZM0dhWlQ2OW8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]