Гарачы каментар Марголін: на жаль, у 21 стагоддзі мы спадзяемся на сыравінную прамысловасць



Леў Марголін выказаўся пра тое, што дзеецца ў беларускай эканоміцы.

На чым трымаецца беларуская эканоміка? Бадай, першае, што прыходзіць у галаву – перапрацоўка расейскай нафты ды продаж атрыманых нафтапрадуктаў. Зрэшты, вось тут спяшацца з адказамі не варта: са стратэгічнага «плюсу» галіна пайшла ў «мінус».

І гэта не гледзячы нават на тое, што «чорнае золата» з-за ўсходняе мяжы Беларусь традыцыйна атрымлівае куды танней, чым яго заходнія пакупнікі. На адмысловай нарадзе па стратэгіі развіцця айчыннай нафтаперапрацоўкі Аляксандр Лукашэнка не хаваў эмоцыяў ды параўноўваў галіну не інакш як з незалежнасцю дзяржавы. Паводле яго, негатыўная тэндэнцыя ў вонкавым гандлі нафтаю і нафтапрадуктамі з’явілася яшчэ летась, сальда ж па выніках гэтага года ацэньваецца як адмоўнае. У «Гарачым каментары» – эканаміст Леў Марголін.

«Для такой эканомікі, якая шмат гадоў базавалася на нафтаперапрацоўцы і калійных угнаеннях, сітуацыя, калі нафтаперапрацоўка ператвараецца з прыбытковай у стратную, – сапраўды вельмі вялікая праблема. На вялікі жаль, мы ў 21 стагоддзі ўсё яшчэ спадзяемся на сыравінныя галіны прамысловасці, але яно так ёсць, і таму гэта праблема», – адзначыў Леў Марголін.

Глядзіце таксама:

Каментары