Гарачы каментар Маленькая краіна і пошукі міжнароднай легітымнасці


Беларусь і ЗША падумваюць пра вяртанне амбасадараў. Адпаведную працэдуру плануюць распачаць сёлета. У такім выпадку беларуска-амерыканскія стасункі вернуцца ў дыпламатычную форму, аднак ці памяняецца сутнасць гэтых адносінаў?Чытайце таксама >>> Лукашэнка часова паверанаму ў справах ЗША ў Беларусі: «Дык давайце мы вас прызначым амбасадарам!»Пра магчымасць навядзення «дыпламатычных мастоў» заявіў часовы павераны ў справах ЗША Скот Раўлэнд. Са свайго боку міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей пацвердзіў гатовасць афіцыйнага Менску да поўнай нармалізацыі стасункаў з Вашынгтонам. Амерыканска-беларускія дачыненні пагоршыліся больш за пятнаццаць гадоў таму. Колькасць працаўнікоў амбасады ЗША была скарочаная на патрабаванне беларускага боку. Гэта адбылося з прычыны ўвядзення ЗША санкцыяў у дачыненні да дзяржканцэрну «Белнафтахім» у сувязі з парушэннямі правоў чалавека. Неўзабаве пасля гэтага быў адкліканы амбасадар ЗША з Беларусі. З тых часоў у краіне застаецца толькі часовы павераны ў справах Злучаных Штатаў.

«Магчыма Менск хоча сказаць Крамлю, што калі спыніцца фінансаванне з Усходу, то можна будзе папрасіць крэдыт у МВФ. Відавочна, што Лукашэнка губляе легітымнасць унутры краіны і спрабуе шукаць легітымнасць паза межамі Беларусі. Але гэта марнаванне часу, асабліва тады, калі ў гаманцах беларусаў становіцца ўсё менш і менш грошай, і калі тое, што прамаўляецца падчас звароту да народу і парламенту не стыкуецца з тым, што мы мы бачым кожны дзень», – падкрэсліў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» палітолаг Алесь Лагвінец.

Больш у відэаматэрыяле!

Каментары