Максім Філіповіч: Я ганаруся гомельцамі, людзі больш не баяцца гаварыць


Гомельскі марш абураных беларусаў стаўся самым масавым сярод акцыяў абласных цэнтраў. На цэнтральную плошчу выйшлі тысячы чалавек. Патрабаванне адмяніць дэкрэт нумар 3 перарасло ў агульнае незадаволенне з сітуацыі ў краіне і стала магчымасцю выказацца супраць. Для шмат каго з удзельнікаў маршу – гэта акт адчаю, бо няма працы і сродкаў для існавання. Маршы абураных грамадзянаў прайшлі ва ўсіх абласных цэнтрах.

Адзін з арганізатараў гомельскага «Маршу недармаедаў», блогер Максім Філіповіч падзяліўся ўражанням ад акцыі 19 лютага.

Мяне парадавала, што было шмат людзей пенсійнага ўзросту. Раней людзі стараліся не хадзіць на такія мерапрыемствы, але цяпер іх было вельмі шмат. Яны выказвалі ўсё, што хацелі. Казалі, што больш маўчаць не будуць, што калі раней былі «за», цяпер у нас адкрыліся вочы.

Людзі больш не хочуць жыць у бяспраўі і галечы, і цярпець абвінавачванні, што ва ўсім вінаватыя яны.

Людзі павылазілі з кухні і гатовыя гаварыць. Трэба абʼядноўваць і стымуляваць людзей, каб яны не баяліся гаварыць праўду.

Размову Сяргей Падсасоннага з Максімам Філіповічам глядзіце ў «Гарачым каментары».

ДР belsat.eu