Новыя вяскоўцы: «Гэта няпростае месца. Тут жыў Францыск Скарына»


Беларуская вёска, з якой апошнімі дзесяцігоддзямі людзі ўцякалі, цяпер стаецца модным месцам. Натхняе і прыцягвае да сябе штораз больш гараджанаў.

У асноўным шумныя гарады пакідаюць маладыя семʼі, якія кантакт з прыродай і спакой цэняць больш за выгоду і атачэнне сучаснымі тэхналогіямі. Як жывецца былым гараджанам у сельскай мясцовасці, вы даведаецеся з нашага першага рэпартажу.

Іншыя тэмы праграмы «Рэпартэр»:

«Лагер актыўнай рэабілітацыі» – першы крок інвалідаў да самастойнага жыцця

Калі чалавек стаецца інвалідам і перасядае ў інвалідны вазок, то першы час яму можа падавацца, што ягонае жыццё скончылася.

Аднак героі нашага рэпартажу паказваюць, што насамрэч гэта не так. Трэба знайсці сілы, каб прыстасавацца да новага стану, прыняць свой лёс і пачаць будаваць жыццё нанова. Аднаму гэта зрабіць вельмі цяжка, таму некалькі разоў на год адбываецца «Лагер актыўнай рэабілітацыі». Гэта адмысловыя зборы для інвалідаў на вазках, дзе яны робяць першы крок да самастойнага жыцця і пошуку новых талентаў.

Бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, прыраўнялі да тых, хто ніколі не працаваў

Чыноўнікі пачалі дадаткова перашкаджаць бацькам, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

Гэтакіх бацькоў прыраўнялі да тых, хто ніколі не працаваў. Для таго, каб у будучыні атрымаць працоўныя, а не сацыяльныя пенсіі, яны павінны мець 5 гадоў страхавога стажу.