«Людзі кажуць, што лепш за самагубства – уцягнуць з сабой пару чыноўнікаў». Дзяніс Дашкевіч пра самагубства ў Рагачове


Лісты шчасця? Спачатку ў нас усе думалі, што гэта жарт.

Настрой людзей можна ацаніць як азлобленасць: яны вінавацяць улады, вінавацяць прэзідэнта, што ён да такога дадумаўся.

Сярод людзей пачынае панаваць думка, што лепш, чым скончваць жыццё самагубствам, лепш, як бы гэта страшна не гучала, уцягнуць з сабой пару чыноўнікаў.

Мяркую, гэта 100 % не першае самагубства. Проста ў медыі тое, што адбываецца ў рэгіёнах, не заўсёды трапляе.

Самае цікавае пачнецца тады, калі міліцыянты пачнуць абыходзіць кватэры.

Глядзіце размову Сяргея Падсасоннага з Дзянісам Дашкевічам у «Гарачым каментары»