Людскія справы Людскія справы: прыбраць выбарчыя ўчасткі са школаў


Былая выкладчыца БНТУ Наталля Качаноўская ў праграме «Людскія справы» прапанавала лідарам апазіцыі і праваабаронцам дамагацца ад уладаў вываду выбарчых участкаў з тэрыторыяў школаў, каб дазволіць настаўнікам захаваць нейтральнасць.У выданні, прымеркаваным да Дня настаўніка, вядоўца і госці абмяркоўваюць праблему ангажаванасці педагогаў у выбарчы працэс ды іх удзел у фальсіфікацыях.«Чаму могуць навучыць настаўнікі, якія самі хлусяць?» – гэтае пытанне абмяркоўваюць удзельнікі «Людскіх справаў»: былая выкладчыца Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту Наталля Качаноўская ды былы дырэктар ПТВ у Воршы Васіль Бераснеў.

Глядзі таксама
Каментары