Аляксандр Лукашэнка заяўляе пра цесную супрацу паміж выведкайБеларусі і Расеі. Пра тое, чым гэта яму пагражае кіраўніку Беларусі, разважае Сяргей Чыслаў, стваральнік «Белага легіёна».
Мяне заўсёды здзіўляла пазіцыя Лукашэнкі – ці ён настолькі не давярае айчынным спецслужбам, ці расейскія працуюць на галаву вышэй?
У гэтых структурах няма павага адзін да аднаго – там інтарэсы. Прабачце за параўнанне: калі бабуля ў хляву чухае свайго дзюдзіка за вушкам, гэта не азначае, што яна яго не з’есці.
Лукашэнку цяпер як раз за вушкам і чухаюць, падкормліваючы. І вось гэта мяне і здзіўляе: ці ён сапраўды не разумее, што яго трымаюць пакуль ён выгодны?