Палітык патлумачыў, чаму ЕЗ чакае Лукашэнку ў Бруселі


Лукашэнку прыраўнялі да Аліева.

«На Захадзе шукаюць новую тактыку», – так кіраўнік канцсорцыюму «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка тлумачыць запрашэнне да Аляксандра Лукашэнкі на саміт «Усходняга партнёрства» у Бруселі ў лістападзе.

Раней Беларусі дасылаліся запрашэнні на важныя міждзяржаўныя мерапрыемствы, але намякалася, што Лукашэнку прыязджаць не варта – лепш адправіць кагосьці іншага. Цяпер такога мэсіджа няма, кажа Вялічка. Бо што дазволена Аліеву, ужо дазволена і Лукашэнку:

«На сённяшні дзень Беларусь прымаецца такой, якая яна ёсць. Таксама як Азербайджан. Планка чаканняў Еўропы ў параўнанні з 2009 годам цяпер зусім іншая».

Але Захад не абыякавы датычна незалежнасці Беларусі, бо яе страта спародзіць рэгіянальную нестабільнасць.

Еўропа здрадзіла? А, можа, здалася? Расчаравалася ў апазіцыі? Падрабязней – у «Размове дня» з Уладзімірам Мацкевічам.

Размова цалкам:

Глядзіце таксама: