Лістапад-2015: беларускае кіно на фестывалі будзе ў меншасці


У сталічным кінатэатры «Масква» урачыста адкрылі «Лістапад». Праграма найбуйнейшага кінафестывалю краіны мае свае разынкі для гурманаў самых розных гатункаў кіно.У межах нацыянальнага конкурсу можна будзе пабачыць прэм’еру фільму «ГАРАШ» Андрэя Курэйчыка пра штодзённасць менскіх Шабаноў. За ўзнагароду ў гэтай намінацыі паўдзельнічаюць ажно тры стужкі маладога рэжысёра Мікіты Лаўрэцкага, чые фільмы ўжо заўважылі ў Еўропе. Варта звярнуць увагу і на серыю кароткаметражак «Хранатопь», што паўстала пад куратарствам Андрэя Кудзіненкі. Удзел у праекце ўзялі Наста Шпакоўская з гурта «Нака», Сяргей Пукст і Артур Клінаў.І ўсё ж беларускае кіно на фестывалі будзе ў меншасці.Кінафестываль сабраў стужкі з самых розных куткоў – пачынаючы ад Польшчы, якую прадставіць новы фільм Малгажаты Шумоўскай «ЦЕЛА», і завяршаючы Японіяй – заўтра ў кінатэатры «Масква» японскі рэжысёр Тацуо Кобаясі сам прэзентуе свой фільм «ЗВЯЗАНЫЯ СМЕРЦЮ».Апроч таго, у межах «Лістападу» ахвотныя, старэйшыя за 18 гадоў, змогуць пабачыць новы фільм аргентынскага рэжысёра ҐаспАрa НаЭ «КАХАННЕ» – правакацыйны настолькі, што ў Расеі яго забаранілі.Кінафестываль працягнецца да 13-га лістапада – фільмы паказваць у кінатэатрах «Масква», «Перамога», «Цэнтральны», «Мір» і «Дом кіно». Усю праграму можна пабачыць на LISTAPAD.COM.belsat.eu

Тэгі: 
Каментары