Прэцэдэнт у справе дэкрэту нумар тры: жыхар Гомля падаў у суд на падатковую, якая скіравала яму паведамленне аб выплаце падатку за гэтак званае дармаедства. 53-х-гадовы Аляксандр Сямёнаў, які мае 28 гадоў працоўнага стажу, вінным дзяржаве сябе не лічыць.
Перад судом мы паставім два пытанні. Першы: будзе патрабаваць прызнаць, што дэкрэт аб дармаедах не адпавядае Канстытуцыі. Другое: прызнаць Аляксандра Сямонава чалавекам, які прымаў удзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Ён мае квітанцыю, што сплаціў паўтара мільёны дарожнага збору.
Гэта будзе першы суд у краіне, які будзе выглядаць як прэтэнзія шараговага грамадзяніна да дэкрэту аб так званых дармаедах. Прыйдзецца нам праходзіць усе сродкі прававой абароны, каб звярнуцца ў ААНаўскі камітэт, дзе паставіць пытанне аб тым, што ў краіне выкарыстоўваюць прымусовую працу. У сённяшняй судовай сістэме цяжка будзе перамагчы ў гэтай справе.
Улада губляе кантроль, што будзе далей.
Адміністраванне гэтага дэкрэту вельмі цяжкае, яно буксуе. Я лічу, што ў бліжэйшы час будуць змены альбо мараторый па гэтаму дэкрэту, таму я ўсім кажу, што не варта спяшацца плаціць.
ДР belsat.eu