«Лабізм і бізнес па-расейску»: Раманчук пракаментаваў забарону беларускага малака


Поўная забарона на беларускае малако. Рассельгаснагляд забараняе ўвоз на тэрыторыю Расеі ўсёй малочнай прадукцыі з Беларусі. Абмежаванні ўвойдуць у сілу 26-га лютага, у панядзелак, і датычаць звычайнага малака і вяршкоў, і іх сухіх адпаведнікаў, а таксама малочнай сыроваткі. Пра гэткую радыкальную захаду расейскага боку размаўляем з эканамістам Яраславам Раманчуком.

«Тое, як сябе паводзіць расейскі бок, сведчыць пра непавагу да інтарэсаў гандлёвага партнёру ў межах Мытнага звязу. Тое, што Расея ўвяла забарону на еўрапейскія прадукты без кансультацыі з Казахстанам і Беларуссю, сведчыць пра тое, што расейцы фармальна падпісалі дамовы, фармальна маюць кодэксы, але калі нейкія лабісты ў іх нешта там вырашылі, яны кажуць: «што нам да тых беларусаў, казахаў, армянаў, мы будзем робіць, што нам зручна». Таму я лічу, што гэта такі грубы лабізм, «бізнес па-расейску», калі яны прымушаюць пры дапамозе адміністрацыйнага сілавога рэсурсу да таго, каб вытворцы Беларусі ўступалі ў перамовы. Ведаю дакладна, што былі спробы захапіць цэлы шэраг буйных прадпрыемстваў Беларусі менавіта праз такія схемы», – заявіў Яраслаў Раманчук.

Больш у відэа вышэй.

Фотаздымак на застаўцы да відэа Аляксей Данічаў/ РИА Новости