Культура Менску XIX ст. Пачаткі беларускай інтэлігенцыі


На рубяжы XVIII–XIX ст., калі толькі што знікла Рэч Паспалітая і прыйшла Расея, у Менску па-ранейшаму культывавалася традыцыя мінулай дзяржавы. Талерантная напачатку палітыка імператара Аляксандра І не перашкаджала і нават спрыяла развіццю мясцовай культуры.

Менск стаў значным цэнтрам адукацыі і культуры, які развіваўся ў кантэксце мясцовай польскай традыцыі. Але новыя еўрапейскія плыні і павевы патроху ажыўлялі цікавасць да традыцыйнай культуры беларускіх сялянаў, якія складалі абсалютную большасць жыхароў менскай ваколіцы, як і ўсяго краю.

Гарадская культура паступова паварочвалася ў бок беларушчыны, засвойвала народныя матывы і сюжэты ў музыцы і літаратуры. Закладвалася культурная аснова беларускага нацыянальнага руху.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.