Кулінковіч: «Сухафруктам рабіцца не збіраюся»


45 гадоў адсвяткаваў музыка і фронтмэн гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч.

Паводле традыцыі, якой ужо 10 гадоў, дзень народзінаў харызматычнага лідара гурт адзначыў вялікім канцэртам, і хоць сам Кулінковіч лічыць сябе сціплым чалавекам, але абмінуць юбілей не выпадала, тым болей, што публіка, мяркуючы з рэакцыі, засумавала па энергіі «Дзюбеляў».

Сам Аляксандр Кулінковіч засведчыў, што застаецца ў выдатнай форме: «Я заўжды быў ягадкай, і стаць сухафруктам не збіраюся!» Акрамя любімых публікай гітоў, «Нейра Дзюбель» прэзентаваў на сталічным канцэрце песні, якія ўвойдуць у новы альбом.

Вядома, што звядзеннем альбому зоймуцца гэтым разам нарвежскія рэжысёры, а прэзентацыя плануецца на пачатку восені. У новым альбоме музыкі захаваюць вернасць стылю – але абяцаюць цалкам іншае гучанне, кажа Аляксандр Кулінковіч: «Мы слухаем запісы – і самі ў захапленні ад таго, як цікава ён атрымліваецца, і зусім не падобны да таго, што было раней». Да восені аднак «Дзюбелі» яшчэ з’явяцца на публіцы – гурт плануе некалькі канцэртаў, у прыватнасці, у акустычнай версіі песні родам з 1990-х, і новыя творы можна будзе паслухаць на фэсце раварыстаў у клубе «Графіці» 22 траўня

Вольга Гардзейчык

Іншыя тэмы:

  • Ірына Лаўроўская – пра лёс беларускіх сінагогаў.
  • Краязнаўца Еўдакім Раманаў, збіральнік казак Магілёўшчыны – цяпер у ілюстрацыях.
  • У Віцебску «Ноч музеяў» павіталі скрыпкай з гаўбца.