Красулін: Да Расеі трэба па-кітайску


28-30 верасня Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з дзяржаўным візітам у Кітаі. Што гэта дасць Беларусі? І ў чым зацікаўленасць Кітая ў стасунках з нашай краінай?

«Грунтоўных прарываў чакаць не выпадае», – кажа палітычны аналітык Яўген Красулін. Гэты візіт, на ягоную думку, накіраваны на падтрыманне адносінаў на пэўным узроўні.

У вачах Кітая Беларусь – адна з кропак на перыферыі, але тая краіна, якая можа стаць кавалкам праекта новага Шаўковага шляху ў Заходнюю Еўропу.

Разам з тым супрацоўніцтва з Кітаем можа дапамагчы Беларусі пазбавіцца залежнасці ад Расеі, у тым ліку нам варта навучыцца ў Пекіна прагматызму.

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».