Лябедзька: Коля, які троліць МЗС і ўсю краіну – гэта ўжо не смешна


Бадай, самы вядомы беларускі хлопчык – і не толькі ў межах нашае краіны – гэта Коля Лукашэнка. І калі ў Беларусі папулярнасць патлумачыць не складана: усё-ткі сын першай асобы краіны – то па-за Бацькаўшчынай, напэўна, Мікалая Лукашэнку ведаюць найперш як нязменнага спадарожніка свайго бацькі ў час высокіх візітаў і сустрэчаў.Саміт Арганізацыі аб’яднаных нацыяў па ўстойлівым развіцці ў Нью-Ёрку беларуская дэлегацыя наведала зноўку ў складзе, пашыраным прынамсі на аднаго не чыноўніка, ды не эксперта. Замест школьнага настаўніка Коля Лукашэнка гэтымі днямі слухаў свайго бацьку, які вяшчаў з высокай трыбуны ААН. Наколькі такая з’ява прынятая ў цывілізаваным свеце, абмяркоўваем са старшынём АГП Анатолем Лябедзькам.

Каментары