Асабісты капітал Колькі і як беларусы зарабляюць на зборы грыбоў і ягадаў?


У нашых лясах хапае розных запасаў. Вось, напрыклад, баравікі ды чарніцы: вучоныя ацэньваюць іхны запас адпаведна ў 3 і 18 тысяч тон. І, канешне, усе магчымыя грыбы ды ягады беларусы імкнуцца сабраць.

«Аднымі грыбамі і ягадамі не наясіся, а грошай у луканамічнай вёсцы небагата, таму здаюць і пенсіянеры і маладзейшыя людзі», – кажа эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

Але прасядзі ў лесе хоць зранку да вечара ўвесь ягадны сезон, абскубі рукі да крыві на ягадах, зламай спіну на грыбах, штодня рызыкуй згубіцца ў лесе, – атрымаеш, у сярэднім, 800 рублёў за сезон на грыбах, ды 900 на ягадах.

«Гэта някепска, калі не дзяліць на 12. І зусім кепска калі ўлічыць колькі гадзін сярэдні зборшчык працуе ў сезон ды палічыць пагадзінную аплату», – адзначае Міхал Залескі.

Затое той збор даспадобы ўладам і сілавікам: хай лепей тутэйшыя пад дрэвамі поўзаюць, чым са сцягамі бегаюць.

А гэта праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Фота Valery Lvov
Каментары