Размова дня Кодэкс аб культуры прымусіць «фільтраваць» выказванні пра Лукашэнку?


3 лютага ўступае ў сілу Кодэкс аб культуры. Станем больш культурнымі?

Старшыня Таварыства беларускай мовы і дэпутат Вярхоўнага Савету 1-га склікання Алег Трусаў, які распрацоўваў прыняты ў 1991 годзе Закон аб культуры, адзначае, што Кодэкс аб культуры – «не закон прамога дзеяння».

«Ён прыгожа напісаны, але ці будзе выконвацца?», – пытае Трусаў.

Алег Трусаў адзначае, што выдаткі на культуру змяншаюцца: з 2,5 % ВУП у першыя гады незалежнасці яны апусціліся цяпер ніжэй за 1 %.

Пад пытаннем, на думку, Алега Трусава, і ажыццяўленне пазітыўнага пункту ў Кодэксе, паводле якога беларуская мова прызнаная нематэрыяльнай, духоўнай каштоўнасцю.

Якія перашкоды ставіць Кодэкс аб культуры «чорным капальнікам» і вывазу беларускіх скарбаў у Маскву? Што будзе, паводле Кодэксу, з тым дзеячамі культуры, якія дазволяць сабе крытыку прэзідэнта?

Падрабязней пра гэта і не толькі – у «Размове Сцебуракі»

Каментары