Класкоўскі: Беларусы мысляць рацыянальна, а апазіцыя рыхтуецца да мінулай вайны


Палітычны аглядальнік выказаў сваё меркаванне наконт таго, чаму апошняя апазіцыйная акцыя ў Менску сабрала не шмат удзельнікаў.

На думку суразмоўцы «Белсату» беларусы не далучыліся да «Маршу абураных беларусаў 2.0» у тым ліку з-за страху, але не толькі.

«Я думаю, беларусы не столькі запужаныя, наколькі проста мысляць рацыянальна. Яны прыкідваюць, ці варта менавіта сёння выходзіць на вулічныя акцыі, што гэта дасць. Калі параўноўваць з сітуацыяй лютага-сакавіка падчас пратэстаў дармаедаў, там сапраўды дзяржава нахабна залезла ў кішэні, разаслалі сотні тысячаў «лістоў шчасця», і гэта зачапіла шмат каго. Тады высілкі апазіцыі трапілі ў нерв грамадскага інтарэсу, грамадскага хвалявання. Бачна, апазіцыя ў пэўнай ступені працуе па інерцыі, так бы мовіць, апазіцыйныя генералы рыхтуюцца да мінулай вайны», – адзгачыў Аляксандр Класкоўскі.

Поўная версія праграмы:

НМ, belsat.eu