Свет Кітай будуе палац у Космасе


Ужо ўлетку кітайскія інжынеры абяцаюць запусціць на арбіту другую эксперыментальную станцыю «Т’янь Гун–2». Калі пуск пройдзе добра, пазней на станцыю прыляцяць два тайкунаўты.Гэтая эксперыментальная станцыя «Т’янь Гун-2», якую цяпер збіраюць у Пекіне, патрэбная Кітаю не столькі для ідэалагічнай праграмы, колькі для адпрацоўкі ключавых касмічных тэхналогіяў. Дастаўка грузаў на арбіту, дазапраўка рэсурсаў і – найважнейшае – пілатаваная касмічная місія – усё гэта Кітай хоча зрабіць самастойна і не дзяліцца тэхналогіямі. Паводле планаў, два тэйкунаўты правядуць на станцыі месяц. Цяпер назва станцыі «Т’янь Гун» будзе адпавядаць праўдзе: у «Нябесным палацы» будзе больш прасторы.«Мы плануем правесці місію сярэднетэрміновага перабывання ў касмічнай лабараторыі. Яна таксама ўключае пілатаваны касмічны карабель, што прывязе ўсё неабходнае для жыццезабеспячэння тайкунаўтаў. Да таго ж, мы значна пашырылі змяшчальнасць «Т’янь Гун–2», – кажа галоўны інжынер даследчай лабараторыі Чжу Цзун Пэн.«Т’янь Гун-2» нясе і значна больш абсталявання за кітайскага першапраходца, станцыі «Т’янь Гун-1». Таксама другая версія «Палацу» мае маніпулятар для аўтаматычнага рамонту са знешняга боку станцыі – своеасаблівую механічную руку, якой не было раней.Але менавіта на першай версіі станцыі пачалося асваенне арбітальных жылых модуляў. Абсталяванне, у тым ліку спектрограф на «Т’янь Гун-1», выкарыстоўвалі на метэаралагічных і акіянаграфічных спадарожніках дыстанцыйнага зандавання.Яшчэ праз некалькі гадоў і першую, і другую касмічныя лабараторыі далучаць да трэцяга «Нябеснага палацу». З іх трох Кітай хоча пабудаваць шматмодульную арбітальную станцыю з пастаянным пражываннем экіпажу не менш за тры асобы.

«Паводле плану, Кітай пачне пабудову сваёй арбітальнай касмічнай станцыі ў 2020 годзе. Дзеля гэтага зробяць некалькі касмічных палётаў, у тым ліку пуск з Зямлі, а таксама шмат стыковак», – заяўляе намесніца дырэктара пілатаванай касмічнай праграмы Ўу Пін.

Амбітная касмічная праграма ўжо каштуе Кітаю шмат мільярдаў долараў. Але краіна не хоча далучацца да Міжнароднай касмічнай праграмы ды плануе ў аддаленай будучыні ўласныя шматразовыя транспартавыя касмічныя сістэмы ды пілатаваныя палёты на Месяц.Алесь Яшчанка, Яраслаў Сцешык

Іншыя падзеі панядзелка ў выданні «Свету»:Рамзан Кадыраў: сысці нельга застацца.Швайцарыя падтрымала мігрантаў.Першы жаночы баксёрскі клуб у Пакістане.

Каментары